Беларускія навіны (1945)
Выгляд
«Беларускія навіны» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Рэдактар | Лявон Рыдлеўскі |
Заснавана | 25 снежня 1945 |
Спыненне публікацый | 28 чэрвеня 1947 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Беларускія Навіны=Nouvelles Bielorussiennes (Supplement à «Syndicalisme CFTC») — перыядычнае выданне беларускай эміграцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выдаваўся з 25 снежня 1945 па 28 чэрвеня 1947 у Парыжы (Францыя) як дадатак да газеты Канфедэрацыі французскіх працоўных-хрысціян (La Confédération française des travailleurs chrétiens). Выйшла 8 нумароў. Рэдактар — Лявон Рыдлеўскі.
У час, калі выдавецкая справа у лагерах DP была пад забаронай, «Беларускія Навіны» былі галоўным беларускім перыядычным выданнем эміграцыі.
Нумары
[правіць | правіць зыходнік]- 1945
№ 1 (25 снежня)
- 1946
№ 1 (25 студзеня); № 2 (24 лютага); № 3/4 (20 красавіка)
- 1947
№ 1 (6) (5 студзеня); № 2 (7) (25 сакавіка); № 3 (8) (28 чэрвеня)